вонкавая частка атмасферы Сонца. Складаецца з гарачага газу — іанізаванай плазмы (т-ра ≳ 106К) нізкай шчыльнасці (≈10−13кг/м³). Знаходзіцца над храмасферай і распасціраецца на мільёны кіламетраў ад сонечнай паверхні. Не мае выразных абрысаў; форма няправільная, мяняецца ў часе. Найб. яркую частку С.к., аддаленую ад бачнага краю не больш чым на 0,2—0,3 радыуса Сонца, наз. унутранай каронай, астатнюю вельмі працяглую частку — вонкавай. Унутраная карона мае шмат структурных утварэнняў, падобных на дугі, петлі, асобныя воблакі (гл.Пратуберанцы). Вонкавая карона бесперапынна пашыраецца ў міжпланетную прастору ў выглядзе сонечнага ветру. С.к. мае праменную структуру (прамяні рознай даўжыні — да 10 і больш сонечных радыусаў). Назіраюць С.к. ў шырокім дыяпазоне спектра — ад рэнтгенаўскага да радыёвыпрамянення; у бачным дыяпазоне яе выпрамяненне з’яўляецца рассеяным святлом фотасферы.